OPEN CALL 2024
ФЕСТЫВАЛЬ ФАТАГРАФII
АДКРЫТЫ КОНКУРС
PhotoArtDoc адкрывае прыём заявак ад фатографаў і мастакоў, якія працуюць з фатаграфіяй. Мы запрашаем да ўдзелу ў конкурсе аўтараў з усяго свету.
Тэма адкрытага конкурсу 2024 года - СВАЁ МЕСЦА
На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва перамяшчэнне людзей было неад'емнай часткай цывілізацыі. Будзь то вымушанае перасяленне з-за канфліктаў і катастроф ці добраахвотнае імкненне да новага пачатку, — змена месца жыхарства непазбежна ўплывае на нашу ідэнтычнасць і самаўспрыманне. А часам, нават застаючыся на месцы фізічна, мы можам адчуваць сябе чужымі, губляючы пачуццё прыналежнасці. У сучасным свеце гэтая тэма асабліва актуальная, у святле пытанняў ідэнтычнасці і самавызначэння. І пошуку свайго месца ў розных маштабах — ад круга сям'і і лакальнай супольнасці да больш глабальных узроўняў сацыуму і свету.
PhotoArtDoc запрашае фатографаў і мастакоў, якія працуюць з фатаграфіяй, узяць удзел у конкурсе фатаграфічных праектаў, якія адлюстроўваюць прапанаваную тэму. Поле для інтэрпрэтацый і аўтарскага выказвання — вельмі шырокае. «Сваё месца» — уключае ўсе ўзроўні, ад фізічнай прасторы і сацыяльнага асяроддзя, да ўнутранага адчування сябе ў свеце.
Асновай візуальнага зместу праекта павінна быць фатаграфія (фотаздымкі). Пры гэтым аўтары могуць выкарыстоўваць мантаж, калаж, мульціэкспазіцыю і іншыя метады пераўтварэння выяў. У суправаджальным тэксце аўтару неабходна будзе апісаць працэсы і метады, якія выкарыстоўваліся пры стварэнні праекта.
Пераможцаў вызначыць кампетэнтнае міжнароднае журы.
На першым этапе журы сфарміруе шорт-ліст да 10 фотапраектаў.
З праектаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, будуць вызначаны пераможцы з размеркаваннем па месцах 1, 2 і 3.
ШТО АТРЫМАЮЦЬ ПЕРАМОЖЦЫ
- фотапраект пераможцы (1 месца ў адкрытай намінацыі) будзе прадстаўлены на выставе ў Вільні
- фотапраекты, якія занялі 1, 2 і 3 месца ў адкрытай намінацыі, увойдуць у выніковы зін PhotoArtDoc 2024
— у анлайн-галерэі фестывалю PhotoArtDoc і на інфармацыйных рэсурсах партнёраў будуць прадстаўлены фотапраекты, якія занялі 1, 2 і 3 месца ў адкрытай намінацыі.
Прыём заявак:: з 15 ліпеня 2024 года
Апошні тэрмін падачыда 7 верасня 2024 года (23.59 CET)
ФОТАКОНКУРС
OPEN CALL
АДКРЫТЫ КОНКУРС
Прыём заявак: да 7 верасня 2024 года (23.59 CET)
Колькасць праектаў ад аднаго аўтара - не больш за 2-х; кожны праект падаецца асобнай заяўкай
Колькасць фатаграфій у адным праекце – ад 10 да 15
Усе фотапраекты, павінны быць зроблены ў перыяд з 2020 па 2024 год
Фатаграфіі неабходна загружаць адным файлам у архіве ZIP
Акрамя фатаграфій неабходна загрузіць: CV аўтара, project statement з апісаннем працэсаў і метадаў, якія выкарыстоўваліся пры стварэнні праекту
Мова тэкстаў: любая + абавязковы пераклад на ангельскую мову
Тэхнічныя параметры фатаграфій:
Усе выявы павінны быць у фармаце JPEG.
Памер выявы па доўгім баку — у межах 1500 пікселяў.
Памер файла JPEG - не больш за 1 МБ, з убудаваным профілем ICC.
Рэкамендуюцца AdobeRGB, sRGB ці адценні шэрага Gamma 2.2. Ня CMYK!
Назва файлаў - лацінскімі літарамі, уключаюць прозвішча і імя аўтара.
Назвы выяваў павінны суправаджацца парадкавым нумарам, прыклад: lastname_N.jpeg.
У выпадку траплення ў short-list удзельнікі абавязваюцца прадставіць фатаграфіі ў высокім дазволе для друку.
Конкурсныя заяўкі могуць быць прадстаўлены толькі аўтарам фотапраекта.
Уладальнікі аўтарскіх правоў захоўваюць аўтарскія правы на свае працы. Уладальнікі аўтарскіх правоў прадастаўляюць арганізатарам конкурсу PhotoArtDoc неабмежаванае невыключнае права на выкарыстанне фатаграфій высокага дазволу і работ у адкрытым фармаце для дзейнасці ва ўсіх сродках масавай інфармацыі, уключаючы сацыяльныя сеткі, онлайн і друкаваныя выданні, у дачыненні да конкурсу, выставы, штогадовіка, публічнага архіва і ўсіх рэкламных і адукацыйных мерапрыемстваў для фотафестывалю PhotoArtDoc і пад яго эгідай, без якой-небудзь кампенсацыі.
Для ўсіх заявак, за выключэннем адзначаных узнагародамі, уладальнікі аўтарскіх правоў даюць фестывалю PhotoArtDoc невыключнае права на выкарыстанне фатаграфій з нізкім дазволам і заявак у адкрытым фармаце ў закрытым архіве для яго адукацыйнай і даследчай дзейнасці без усялякай выплаты ўзнагароды.
Уладальнікі аўтарскіх правоў заяўляюць і гарантуюць, што пададзеныя ў заяўкі фотапраекты не парушаюць заканадаўства якой-небудзь з краін, і што ніякі трэці бок не можа мець ніякіх прэтэнзій ці пярэчанняў адносна правоў, прадстаўленых фестывалю PhotoArtDoc, пазначаных вышэй па тэксце.
Усе вышэйвыкладзеныя ўмовы конкурсу з'яўляюцца абавязковымі, і арганізатары фестывалю PhotoArtDoc пакідаюць за сабой права адхіліць або выключыць любую заяўку па сваім меркаванні без якіх-небудзь абавязацельстваў уступаць у далейшае абмеркаванне рашэнняў.
ЖУРЫ АДКРЫТАГА КОНКУРСУ
Артур БОНДАРЬ
Нарадзіўся ва Украіне, зараз жыве і працуе ў Германіі. Фатограф, візуальны мастак, куратар, выдавец і калекцыянер. Працуе над асабістымі дакументальнымі і мастацкімі праектамі, прысвечанымі гістарычным падзеям, слядам мінулага, калектыўнай і прыватнай памяці. Лаўрэат і намінант шэрагу прэмій, у ліку якіх National Geographic (2011), Magnum Emergency Fund (2012), The Documentary Project Fund (2013), прэмій "Лепшы фатограф Украіны" (2013) і Allard Prize (2016), а таксама Foam Paul Huf Award, Prix Pictet Award (2016) і інш.
Удзельнік выставак у розных музеях і арт-інстытуцыях па ўсім свеце. Супрацоўнічае з такімі выданнямі, як The Wall Street Journal, The New York Times, The New Yorker, The Washington Post, Le Monde, The Times of London, Der Spiegel, De Volkskrant і іншымі.
Аўтар сямі кніг, сярод якіх - «Цені зоркі Палын», «Подпісы Вайны», «Барыкада», «Валерый Фамінскі V.1945», «Грань» і інш.
Сяргей ГУДЗІЛІН
Беларускі фатограф, жыве ў Літве. Вывучаў Медыя і камунікацыі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Літва).
Фатаграфіяй і журналістыкай займаецца з 2005 года. З 2011 года здымае ўласныя дакументальныя праекты і супрацоўнічае з замежнымі СМІ. Супрацоўніцтва: The New York Times, Gazeta Wyborcza, Nasha Niva, Russian Reporter Magazine Online, Svenska Dagbladet (Sweden), Stern Online (Germany), National Geographic (USA), ELLE-Russia, Meduza, Forbes-Russia, Forbes-Latvia, The Village (Беларусь).
Узнагароды: PRAFOTA 2020, Minsk Photography Month Award 2017, PDN’s 30 Emerging Photographers to Watch 2014, Belarus Press Photo 2011
Ментар адукацыйнай праграмы PhotoArtDoc.
Маіра ДУДАРАВА
Жыве ў Латвіі. Мае шматгадовы досвед працы ў сферы фатаграфіі. Кіравала Латвійскім музеем фатаграфіі (2008–2021), узначальвала фотаархіў галоўнай латвійскай штодзённай газеты «Diena» (1999–2008), кіравала фотадэпартаментам у тым жа выданні (1998–1999), працавала фотакарэспандэнтам у некалькіх латвійскіх газетах (1992–1998). Абароніла магістарскую дысертацыю па індэксацыі лічбавай фатаграфіі на факультэце сацыяльных навук Латвійскага ўніверсітэта (Рыга). Куратар і лектар у Латвійскім каледжы культуры. Неаднаразова ўдзельнічала ў праглядах партфоліа-рэўю ў статусе эксперта на фестывалі Kaunas PhotoStar у 2011, 2012, 2013, 2014, 2016 гадах, на фестывалі Bratislava Photo Month у 2012 годзе, на ISSP у 2012, 2013, 2014 гадах, Riga Photo Month 2014, а таксама на фестывалях Lodz Fotofestiwal, Photolux Festival 2015, Backlight Festival 2017 і Bialystok Interphoto Festival (2017, 2019, 2021).
Кацярына КУЗЬМІЧОВА
Беларуская фатографка,
жыве ў Польшчы.
Працуе на стыку жанраў дакументальнай і арт-фатаграфіі.
Выпускніца Акадэміі дакументальнай і мастацкай фатаграфіі «Фатаграфіка» (Санкт-Пецярбург, Расія), мае ступень магістра прыгожых мастацтваў Акадэміі мастацтваў і дызайну ва Ўроцлаве, Польшча. Пераможца міжнародных фотаконкурсаў TIFA і BIFA, уладальнік гранта Gaude Polonia Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Член міжнароднай асацыяцыі фотажурналістаў WOMEN PHOTOGRAPH. Мае публікацыі ў часопісах Bird in Flight, Monovisions, Dodho і іншых.
Ментар адукацыйнай праграмы PhotoArtDoc.
Таццяна ТКАЧОВА
Беларуская фатографка,
жыве ў Германіі.
Лаўрэатка беларускіх і міжнародных конкурсаў, сярод якіх Прэмія Бюро Месяца Фотаздымкі ў Мінску, World Press Photo Award і інш. Прымала ўдзел у калектыўных і персанальных выставах у Беларусі, Германіі, Расіі, Францыі, Італіі, Грузіі, Літве і інш., Скончыла Акадэмію дакументальнай і арт фатаграфіі «Фатаграфіка» (2015) і International class for Photojournalism and Documentary Photography at the University of Applied Sciences and Arts in Hannover (Германія, 2022). Супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі СМІ, у тым ліку The Guardian, Такія Справы, Republic, «Новая газета» (Еўропа), Der Spiegel, De Volkskrant, 6Mois, Рускі Рэпарцёр, Esquire.ru, Lenta.ru, Meduza.io.
Ментар адукацыйнай праграмы PhotoArtDoc.