Skip to content

Адкрыты прыём заявак у адукацыйную праграму

АДУКАЦЫЙНАЯ
ПРАГРАМА

Гэта частка фестывалю ўяўляе сабой адукацыйны модуль, у рамках якога на конкурснай аснове будуць сфарміраваны 3 навучальныя групы. Пад кіраўніцтвам ментараў, удзельнікі гэтых груп на 4 месяцы пагрузяцца ў насычаны творчы працэс навучання і стварэння фотапраектаў. Серыя агульных анлайн-сустрэч, індывідуальная праца з ментарамі, распрацоўка і рэалізацыя ўласнага фотапраекта, а таксама лекцыі і творчыя сустрэчы з запрошанымі экспертамі. Усё ў анлайн фармаце.

Колькасць месцаў у групах ментараў - абмежавана.

Прыём заявак: да 10 красавіка 2024 года

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйнай праграме PhotoArtDoc?
Праект адкрыты для ўсіх беларускіх аўтараў, незалежна ад узроўню навыкаў і досведу ў фатаграфіі, а таксама незалежна ад месца жыхарства. Асноўны крытэрый - жаданне развівацца ў галіне дакументальнай і праектнай фатаграфіі.
Узрост удзельнікаў 18+

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА
У рамках курса ўдзельнікі будуць вывучаць і даследаваць магчымасці розных медыумаў, а таксама ствараць суцэльнае візуальнае выказванне рознай тэматыкі. Вывучаць тактыку прасоўвання сваіх праектаў. Пройдуць усе этапы працы над персанальным праектам: ад ідэі і пошуку візуальнага рашэння да прэзентацыі працы на партфоліа-рэвю і наступнай публікацыі, удзелу ў выставе і г.д.

Ментары і тэмы

Сяргей Гудзілін - Документальная фотография в СМИ, проектная и мультижанровая фотография.

Катерина Кузьмичева – Фотапраект, візуальны сторытэлінг і мультымедыя.

Таццяна Ткачова - Дакументальная і пост дакументальная фатаграфія, этапы працы над персанальным праектам.

Важна! Пры запаўненні анкеты можна абраць пераважную групу для навучання. Аднак мы не можам гарантаваць, што вы будзеце размеркаваны менавіта ў яе.

Як падаць заяўку?

Для падачы заяўкі запоўніце, калі ласка, анкету кандыдата/кі. Звярніце ўвагу, што вам неабходна падрыхтаваць

матывацыйны ліст - да 1000 знакаў – до 1000 знаков
партфоліа – да 30 фатаграфій (адзінкавыя здымкі альбо 2 фотапраекты / фотагісторыі).

Тэхнічныя параметры для партфоліа:

  • памер файлаў - не больш за 1 Мб, фармат jpeg, для тэкставых файлаў - PDF\Word
  • название файлов — фамилия_#.jpeg, на латинице
  • для фотопроектов — краткий текст-аннотация, до 1000 знаков

Запоўніць анкету