Перайсці да зместу

Адукацыйная і конкурсная праграмы
красавік-лістапад 2024

PhotoArtDoc photography festival

PhotoArtDoc - гэта фестываль фатаграфіі, з тэматыкай на стыку дакументалістыкі і мастацтва. Такая фатаграфія заклікана не толькі фіксаваць рэчаіснасць, але і адчыняе перад аўтарамі шырокія магчымасці ў даследаванні і інтэрпрэтацыі падзей, з'яў і тэндэнцый у сучасным грамадстве. На сённяшні дзень - гэта адна з найбольш запатрабаваных сфер у фатаграфіі, да якой звяртаюцца аўтары па ўсім свеце ў спробах асэнсаваць рэальнасць.

КОНКУРСНАЯ ПРАГРАМА

ПРЫЁМ ЗАЯВАК АДКРЫТЫ

Конкурсная частка складаецца з дзвюх намінацый: закрытая і адкрытая.

Закрытая намінацыя - толькі для праектаў, створаных удзельнікамі адукацыйнай праграмы PhotoArtDoc
у працэсе навучання.

Адкрытая намінацыя - для ўдзелу ўсіх фатографаў, якія ствараюць праекты ў галіне дакументальнай і арт-фатаграфіі. Тэма 2024 года - СВАЁ МЕСЦА.


АДУКАЦЫЙНАЯ
ПРАГРАМА

Праходзіць у перыяд з красавіка па жнівень 2024 года.

PhotoArtDoc – гэта магчымасць стварыць і прадставіць гледачам праекты пра Беларусь, пра лёсы беларусаў і пра той досвед, які яны зараз пражываюць. Гэта мост у будучыню, магчымасць убачыць калег і іх творчасць. Магчымасць развівацца і рухацца наперад.

Колькасць месцаў у групах ментараў - абмежавана.
Удзел бясплатна!

Прыём заявак: у адукацыйную праграму: завершаны

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйнай праграме PhotoArtDoc?
Праект адкрыты для ўсіх беларускіх аўтараў, незалежна ад узроўню навыкаў і досведу ў фатаграфіі, а таксама незалежна ад месца жыхарства. Асноўны крытэрый - жаданне развівацца ў галіне дакументальнай і праектнай фатаграфіі.
Узрост удзельнікаў 18+

МЕНТАРЫ АДУКАЦЫЙНАЙ ПРАГРАМЫ

Сяргей
ГУДЗІЛІН

Беларускі фатограф, жыве ў Літве. Вывучаў Медыя і камунікацыі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Літва).
Фатаграфіяй і журналістыкай займаецца з 2005 года. З 2011 года здымае ўласныя дакументальныя праекты і супрацоўнічае з замежнымі СМІ. Супрацоўніцтва: The New York Times, Gazeta Wyborcza, Nasha Niva, Russian Reporter Magazine Online, Svenska Dagbladet (Sweden), Stern Online (Germany), National Geographic (USA), ELLE-Russia, Meduza, Forbes-Russia, Forbes-Latvia, The Village (Беларусь).

Кацярына
КУЗЬМІЧОВА

Беларуская фатографка,
жыве ў Польшчы.
Працуе на стыку жанраў дакументальнай і арт-фатаграфіі.
Выпускніца Акадэміі дакументальнай і мастацкай фатаграфіі «Фатаграфіка» (Санкт-Пецярбург, Расія), мае ступень магістра прыгожых мастацтваў Акадэміі мастацтваў і дызайну ва Ўроцлаве, Польшча. Пераможца міжнародных фотаконкурсаў TIFA і BIFA, уладальнік гранта Gaude Polonia Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Член міжнароднай асацыяцыі фотажурналістаў WOMEN PHOTOGRAPH. Мае публікацыі ў часопісах Bird in Flight, Monovisions, Dodho і іншых.

Таццяна
ТКАЧОВА

Беларуская фатографка,
жыве ў Германіі.
Лаўрэатка беларускіх і міжнародных конкурсаў, сярод якіх Прэмія Бюро Месяца Фатаграфіі ў Мінску, World Press Photo Award і інш. Прымала ўдзел у калектыўных і персанальных выставах у Беларусі, Германіі, Расіі, Францыі, Італіі, Грузіі, Літве і інш. Скончыла Акадэмію дакументальнай і арт фатаграфіі «Фатаграфіка» (2015) і International class for Photojournalism and Documentary Photography at the University of Applied Sciences and Arts in Hannover (Германія, 2022). Супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі СМІ, у тым ліку The Guardian, Такія Справы, Republic, "Новая газета" (Еўропа), Der Spiegel, De Volkskrant, 6Mois, Meduza.io.

У рамках курса ўдзельнікі будуць вывучаць і даследаваць магчымасці розных медыумаў, а таксама ствараць суцэльнае візуальнае выказванне рознай тэматыкі. Вывучаць тактыку прасоўвання сваіх праектаў. Пройдуць усе этапы працы над персанальным праектам: ад ідэі і пошуку візуальнага рашэння да прэзентацыі працы на партфоліё-рэвю і наступнай публікацыі, удзелу ў выставе і г.д.

Дакументальная фатаграфія
у СМІ, праектная
і мультыжанравая фатаграфія

Група Сяргея Гудзіліна

Фотапраект,
візуальны сторытэлінг
і мультымедыя

Група Кацярыны Кузьмічовай

Дакументальная
і пост дакументальная фатаграфія, этапы працы
над персанальным праектам

Група Таццяны Ткачовай

Важна! Пры запаўненні анкеты можна абраць пераважную групу для навучання. Аднак мы не можам гарантаваць, што вы будзеце размеркаваны менавіта ў яе..

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

OPEN CALL

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

Прыём заявак:: завершаны

• матывацыйны ліст - да 1000 знакаў
• партфоліо – да 30 фатаграфій (адзінкавыя здымкі альбо 2 фотапраекты / фотагісторыі).