Аб'яўляем вынікі PhotoArtDoc 2024 у абедзвюх намінацыях!
У закрытай намінацыі ўдзельнічалі праекты беларускіх фатографаў, якія прынялі ўдзел у адукацыйна-ментарскай праграме фестывалю PhotoArtDoc. На працягу некалькіх месяцаў удзельнікі праграмы працавалі ў 3-х групах, у кожнай з якіх быў свой ментар. У якасці ментараў былі запрошаныя беларускія фатографы, якія валодаюць вялікім досведам у дакументальнай і праектнай фатаграфіі: Сяргей Гудзілін, Кацярына Кузьмічава і Таццяна Ткачова. Па выніках гэтай праграмы ўдзельнікі стварылі праекты, тэмы якіх былі ў той ці іншай ступені звязаны з беларусамі і жыццём беларусаў. Частка праектаў былі завершаны за час праграмы, частка - доўгатэрміновыя і ў рамках праграмы быў прадстаўлены прамежкавы вынік.
Для ўдзелу ў закрытай намінацыі на конкурс былі пададзены 22 праекты. Па выніках дыскусій чальцы журы абралі тры найлепшыя працы без размеркавання месцаў.
Удзельнікам конкурсу была дадзена магчымасць выкарыстоўваць псеўданімы.
Лепшыя праекты закрытай намінацыі
«Скарб», Яна Шніпельсан (Беларусь / Польшча)
«Юбілей», Cottonyevil (Беларусь / Польшча)
«"In My Shoes", Таццяна Чыпсанава (Беларусь / Новая Зеландыя)
Адкрытая намінацыя конкурсу PhotoArtDoc`24 і тэма СВАЁ МЕСЦА прыцягнулі ўвагу фатографаў з 40 краін свету. Перад міжнародным журы стаяла складаная задача: выбраць 3 лепшыя праекты з 230. Члены журы конкурсу: Артур Бондар (Украіна/Германія), Сяргей Гудзілін (Беларусь/Літва), Майра Дударава (Латвія), Кацярына Кузьмічава (Беларусь/Польшча) і Таць.
У шорт-ліст намінацыі былі адабраны 10 праектаў.
Па выніках шматступеннага адбору, галасавання і абмеркавання чальцы журы вызначылі тры лепшыя праекты намінацыі без размеркавання па месцах.
Лепшыя праекты адкрытай намінацыі
«Алтары ўяўлення», Maria Vittoria Desiato (Італія)
«Нічэйнае вяселле», Караліна Дутка і Валянцін Сідарэнка (Малдова)
«Месца сілы», Наташа Лазінская (Расія)
Віншуем пераможцаў!