Мы запускаем другі сезон фестывалю PhotoArtDoc і запрашаем беларускіх фатографаў і аўтараў далучыцца да абноўленай адукацыйнай праграмы.
PhotoArtDoc - беларускі фестываль фатаграфіі на стыку дакументалістыкі і арт-фатаграфіі. У 2026 годзе мы захоўваем структуру праекта: ментарскі блок + конкурсная частка, а адукацыйны модуль становіцца больш насычаным.
Вас чакае:
▪️ 4 анлайн-сустрэчы з ментарамі
▪️ распрацоўка канцэпцыі ўласнага фотапраекта
▪️ пітчынг і зваротная сувязь
▪️ для другога этапу – 4 месяцы групавой працы з ментарамі
▪️ конкурсная частка:
— закрытая намінацыя для праектаў, створаных у рамках ментарскага модуля
- прэзентацыя работ куратарам і арт-крытыкам
Прыём заявак - да 10 студзеня 2026 года
Удзел адкрыты для беларускіх аўтараў 18+, не залежны ад месца пражывання.
Падрабязна ўмовы чытайце на галоўнай старонцы.
PS Open call у міжнародную намінацыю адкрыецца ў сакавіку 2026 года.