Фестываль PhotoArtDoc падвёў вынікі open call у адукацыйна-ментарскую праграму 2026 года. Прыём заявак быў завершаны ў пачатку студзеня і выклікаў высокі водгук з боку фатаграфічнай супольнасці.
Усяго на ўдзел у адукацыйнай праграме было пададзена больш за 100 заявак. Амаль палова з іх паступіла ад аўтараў з Беларусі, астатнія - ад беларускіх фатографаў, якія пражываюць у розных краінах Еўропы, уключаючы Польшчу, Літву, Нямеччыну і іншыя.
Мы рады зноў убачыць такую шырокую цікавасць да праграмы з боку аўтараў з розным прафесійным вопытам, якія працуюць у розных кантэкстах і якія жывуць у розных краінах. Open call аб'яднаў беларускіх фатографаў з розных узроставых груп і з розным узроўнем падрыхтоўкі, для якіх важнае развіццё ў галіне дакументальнай і праектнай фатаграфіі.
Каманда фестывалю дзякуе ўсім, хто падаў заяўкі і праявіў цікавасць да праграмы. Адукацыйны этап PhotoArtDoc 2026 стартуе хуткім часам. А ў канцы сакавіка 2026 стартуе наступны open-call - у адкрытую міжнародную намінацыю.
Застаемся на сувязі!