Перайсці да зместу

7 лютага прайшоў прамежкавы этап адукацыйнай праграмы PhotoArtDoc 2026.

7 лютага адбыўся прамежкавы этап адукацыйнай праграмы PhotoArtDoc 2026 — пітчынг-сесія, у рамках якой удзельнікі прадстаўлялі ментарам Сяргею Гудзіліну, Кацярыне Кузьмічовай і Таццяне Ткачовай ідэі і канцэпцыі сваіх фотапраектаў.

Пітчынг доўжыўся дзевяць гадзін і стаў важным пунктам завяршэння першага адукацыйнага этапа. Са 108 удзельнікаў праграмы 79 аўтараў падаліся на фінальны этап і прапанавалі свае праекты.

Фармат пітчынгу быў выбудаваны максімальна блізка да партфоліё-рэвю: удзельнікі коратка і структурна прэзентавалі свае ідэі, і адказвалі на пытанні ментараў.

Зараз для ментараў пачынаецца наступны, складаны і адначасова натхняльны этап — фармаванне ментарскіх груп для працягу працы над праектамі ў рамках асноўнай ментарскай праграмы PhotoArtDoc 2026.

Каманда PhotoArtDoc дзякуе ўдзельнікам за працу на адукацыйным этапе і за прадстаўленыя праектныя ідэі.