Перайсці да зместу

Стартаваў прыём заявак у рамках адкрытай міжнароднай намінацыі PhotoArtDoc 2026. Тэма года – трансфармацыя

OPEN CALL! PhotoArtDoc 2026 адкрывае прыём заявак для фатографаў і мастакоў, якія працуюць з фатаграфіяй. Мы запрашаем да ўдзелу ў конкурсе аўтараў з усяго свету.

Тэма 2026 года — ТРАНСФАРМАЦЫЯ («Пераход як стан»).

Мы жывем у стане бесперапыннага зруху, дзе нявызначанасць становіцца базавай умовай. Перазбіраюцца палітычныя і сацыяльныя структуры; ссоўваюцца межы паміж прыватным і публічным, асабістым і калектыўным, праўдай і фэйкам. Трансфармацыя больш не эпізод - гэта асяроддзе, у якой фармуецца вопыт.

У гэтай дынаміцы чалавек вымушаны ўвесь час адаптавацца. Гнуткасць становіцца прыладай выжывання, але адначасова ставіць пад пытанне ўстойлівасць ідэнтычнасці: дзе праходзіць мяжа паміж зменай і стратай? Што застаецца, калі ранейшыя апоры страчваюць сілу? І хто вызначае, якія галасы будуць пачутыя?

Трансфармацыя, пераход, змены - вось прадметы назірання і даследаванні ў рамках PhotoArtDoc 2026. Гэта вывучэнне "стану пераходу", у якім старыя формы больш не працуюць, а новыя яшчэ не набылі яснасці. У цэнтры ўвагі - чалавек усярэдзіне гэтых працэсаў: яго ўспрыманне, уразлівасць, стратэгіі адаптацыі і супрацівы.

Дэдлайн: 1 траўня 2026

Падаць заяўку тут.