Перайсці да зместу

PhotoArtDoc 2026 аб'яўляе пераможцаў адкрытай намінацыі "Трансфармацыя / State of Transition"

Фестываль PhotoArtDoc аб'яўляе вынікі адкрытай намінацыі 2026 года, прысвечанай тэме "Трансфармацыя / Пераход як стан (State of Transition)".

У гэтым годзе ў адкрытай намінацыі прынялі ўдзел аўтары з 30 краін. Па выніках працы журы пераможцамі сталі тры праекты, якія прапануюць розныя падыходы да асэнсавання трансфармацыі — праз асабісты вопыт, пытанні ідэнтычнасці і пошук новых форм візуальнай мовы.

Лепшыя праекты адкрытай намінацыі

Паліна Турко (Беларусь) — CACNER /

Яўген Гаркуша (Украіна / Іспанія) «Прабачце, нешта пайшло не так» / пошло не так»

Барт Урбанскі (Польшча / Шатландыя) - праект «Сонечныя запісы тэлефонных размоваў з сям'ёй, сябрамі і махлярамі»

Глядзець праекты >>>

Ганаровая адзнака журы

Марыя-Дэніз Дэсіма (Грэцыя / Швейцарыя) — праект «Непазбежныя пакуты жадання» (18+)

Жюры PhotoArtDoc 2026

Пераможцаў адкрытай намінацыі вызначыла міжнароднае журы фестывалю:

Таццяна Чыпсанава (Новая Зеландыя) - дакументальны фатограф, лаўрэатка прэміі World Press Photo 2025, пераможца PhotoArtDoc 2024

Міхаэль Грыў (Германія / Грэцыя) - фатограф, пісьменнік, выкладчык, выдавец, заснавальнік і кіраўнік Werkstatt і ArtFotoMode

Тадас Казакявічус (Літва) - дакументальны і рэдакцыйны фатограф, лаўрэат World Press Photo, Leica Oskar Barnack Award, ZEISS і LensCulture, заснавальнік Vilnius House of Photography

Адам Мазур (Польшча) — мастацтвазнаўца, гісторык мастацтва, спецыяліст па амерыканскіх даследаваннях і куратар шматлікіх групавых і персанальных выстаў з удзелам польскіх і замежных мастакоў.

Кацярына Радчанка (Украіна) — фундатарка Odessa Photo Days, куратар, мастачка, даследчыца фатаграфіі. Стыпендыят Magnum Foundation (2025), член журы World Press Photo (2023)

Віншуем пераможцаў і дзякуем усім аўтарам, якія прынялі ўдзел у адкрытай намінацыі PhotoArtDoc 2026!