OPEN CALL 2026
ФЕСТЫВАЛЬ ФАТАГРАФII
АДКРЫТАЯ НАМІНАЦЫЯ
Прыём заявак да 1 траўня 2026 (23:59 CET)

PhotoArtDoc адкрывае прыём заявак ад фатографаў і мастакоў, якія працуюць з фатаграфіяй. Мы запрашаем да ўдзелу ў конкурсе аўтараў з усяго свету.
Тэма адкрытага конкурсу 2026 года — ТРАНСФАРМАЦЫЯ (намінацыя "Пераход як стан/State of Transition").
Мы жывем у стане бесперапыннага зруху, дзе няпэўнасць становіцца базавай умовай. Перазбіраюцца палітычныя і сацыяльныя структуры, ссоўваюцца межы паміж прыватным і публічным, асабістым і калектыўным, праўдай і фэйкам. Трансфармацыя больш не эпізод — гэта асяроддзе для фарміравання досведу.
У гэтай дынаміцы чалавек вымушаны пастаянна адаптавацца. Гнуткасць становіцца інструментам выжывання, але адначасова ставіць пад пытанне ўстойлівасць ідэнтычнасці: дзе праходзіць мяжа паміж зменай і стратай? Што застаецца, калі ранейшыя апоры губляюць сілу? І хто вызначае, якія галасы становяцца бачнымі?
Трансфармацыя, пераход, змяненне — вось прадметы назірання і даследавання ў межах праекта PhotoArtDoc 2026. Ён прадугледжвае працу са станам пераходу, калі старыя формы ўжо не пасуюць, а новыя яшчэ не набылі абрысаў. І ў цэнтры ўвагі — асоба, уцягнутая ў гэтыя працэсы: яе ўспрыманне, уразлівасці, а таксама стратэгіі адаптацыі і супраціву.
PhotoArtDoc запрашае фатографаў і мастакоў, якія працуюць з фатаграфіяй, да выказвання ў межах прапанаванай тэмы. Поле інтэрпрэтацый застаецца адкрытым — ад асабістага і тэлеснага досведу да даследавання сацыяльных, культурных і палітычных трансфармацый.
Візуальны кантэнт праекта павінен грунтавацца на фатаграфіі. Фатаграфія вызначаецца як выява, атрыманая шляхам запісу святла, якое прайшло праз аптычную сістэму, з наступным яго захаваннем на святлоадчувальным матэрыяле або лічбавым датчыку. Аўтары могуць выкарыстоўваць мантаж, калаж, шматразовае экспанаванне і іншыя тэхнікі маніпулявання выявамі. У суправаджальным тэксце аўтар павінен апісаць працэсы і метады, выкарыстаныя пры стварэнні праекта.
Пераможцаў вызначыць кампетэнтнае міжнароднае журы.
На першым этапе журы сфарміруе шорт-ліст да 10 фотапраектаў.
З праектаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, будуць вызначаны пераможцы з размеркаваннем па месцах 1, 2 і 3.
ШТО АТРЫМАЮЦЬ ПЕРАМОЖЦЫ
— фотапраект пераможцы (1 месца ў адкрытай намінацыі) будзе прадстаўлены на выставе ў Вільні
— фотапраекты, якія занялі 1, 2 і 3 месцы ў адкрытай намінацыі, увойдуць у выніковы зін PhotoArtDoc 2026
— у анлайн-галерэі фестывалю PhotoArtDoc і на інфармацыйных рэсурсах партнёраў будуць прадстаўлены фотапраекты, якія занялі 1, 2 і 3 месцы ў адкрытай намінацыі
Прыём заявак:: з 10 красавіка 2026 года
Тэрмін падачы:да 1 траўня 2026 (23:59 CET)
Колькасць праектаў ад аднаго аўтара - не больш за 2-х; кожны праект падаецца асобнай заяўкай
Колькасць фатаграфій у адным праекце – ад 10 да 15
Мы прымаем праекты, створаныя або завершаныя ў перыяд з 2024 па 2026 год уключна.
Фатаграфіі неабходна загружаць адным файлам у архіве ZIP
Акрамя фатаграфій неабходна загрузіць: CV аўтара, project statement з апісаннем працэсаў і метадаў, якія выкарыстоўваліся пры стварэнні праекту
Мова тэкстаў: любая + абавязковы пераклад на ангельскую мову
Тэхнічныя параметры фатаграфій:
Усе выявы павінны быць у фармаце JPEG.
Памер здамка па доўгім баку — у межах 1500 пікселяў.
Памер файла JPEG - не больш за 1 МБ, з убудаваным профілем ICC.
Рэкамендуюцца AdobeRGB, sRGB ці адценні шэрага Gamma 2.2. Не CMYK!
Назва файлаў - лацінскімі літарамі, уключаюць прозвішча і імя аўтара.
Назвы выяваў павінны суправаджацца парадкавым нумарам, прыклад: lastname_N.jpeg.
У выпадку траплення ў short-list удзельнікі абавязваюцца прадставіць фатаграфіі ў высокім дазволе для друку.
Конкурсныя заяўкі могуць быць прадстаўлены толькі аўтарам фотапраекта.
Праваўладальнікі захоўваюць аўтарскія правы на свае працы. Удзельнікі падаюць арганізатарам конкурсу PhotoArtDoc неабмежаванае невыключнае права на выкарыстанне фатаграфій высокай разрознасці і прац у адкрытым фармаце для публікацый ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (уключаючы сацыяльныя сеткі, онлайн- і друкаваныя выданні). Гэта права распаўсюджваецца на дзейнасць, звязаную з конкурсам, выставай, зінам, публічным архівам, а таксама на ўсе рэкламныя і адукацыйныя мерапрыемствы пад эгідай фотафестывалю PhotoArtDoc без выплаты кампенсацыі.
Для ўсіх заявак, за выключэннем адзначаных узнагародамі, праваўладальнікі падаюць фестывалю PhotoArtDoc невыключнае права на выкарыстанне фатаграфій нізкай разрознасці і прац у адкрытым фармаце ў закрытым архіве для адукацыйнай і даследчай дзейнасці без выплаты ўзнагароджання.
Уладальнікі аўтарскіх правоў заяўляюць і гарантуюць, што пададзеныя ў заяўкі фотапраекты не парушаюць заканадаўства якой-небудзь з краін, і што ніякі трэці бок не можа мець ніякіх прэтэнзій ці пярэчанняў адносна правоў, прадстаўленых фестывалю PhotoArtDoc, пазначаных вышэй па тэксце.
Усе вышэйвыкладзеныя ўмовы конкурсу з'яўляюцца абавязковымі, і арганізатары фестывалю PhotoArtDoc пакідаюць за сабой права адхіліць або выключыць любую заяўку па сваім меркаванні без якіх-небудзь абавязацельстваў уступаць у далейшае абмеркаванне рашэнняў.
Склад журы будзе абвешчаны ў найбліжэйшыя дні.
Прыём заявак: да 1 траўня 2026 (23:59 CET)
OPEN CALL 2026
ФЕСТЫВАЛЬ ФАТАГРАФII
АДКРЫТАЯ НАМІНАЦЫЯ
