Цікавасць з боку фотасупольнасці стала нагодай пашырыць фестываль і арганізаваць дадатковую адукацыйную праграму.
Першая частка запланавана на чэрвень-ліпень 2024 года, другая - на верасень-кастрычнік.
У рамках праграмы адбудуцца лекцыі, artist talks і curator talks з удзельнікамі і экспертамі ў фатаграфіі як медыума. Арганізатары адзначылі: "Мы ўпэўнены: такія сустрэчы ствараюць прастору і дадатковыя магчымасці для зносін, наладжвання сувязей і, вядома, для творчага росту і натхнення".
Адкрые дадатковую праграму публічная лекцыя куратара фотафестывалю PhotoArtDoc 2024 - Сяргея Міхаленкі.