Перайсці да зместу

усе вынікі

Нарадзілася і вырасла ў Беларусі. Зараз жыве ў Польшчы.

Скарб

Праект уяўляе з сябе візуальнае і эмацыйнае даследаванне ўнутранага свету беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму пасля падзей 2020 года. Ва ўмовах нявызначанасці і пошуку новага месца для жыцця захаваць і перадаць асабістыя гісторыі тых, хто апынуўся ўдалечыні ад сваёй краіны ў пошуках бяспекі і свабоды.

У аснове праекта ляжыць канцэпцыя рэчаў як мастоў паміж мінулым і сучаснасцю, паміж домам і новым, незнаёмым месцам. Удзельнікі праекта падзяліліся самымі важнымі для іх прадметамі - рэчамі, якія яны старанна спакавалі ў чаканні нявызначанай будучыні і павезлі з сабой. Гэтыя прадметы былі адсканаваныя ў тым пакаванні, у якім яны былі падрыхтаваны да дарогі - няхай гэта будзе плёнка, тканіна ці поліэтыленавы пакет.

Кожны скан суправаджаецца лістом паперы з рукапісным тэкстам уладальніка, які расказвае аб значэнні гэтага прадмета ў яго жыцці. Гэтыя апавяданні поўныя эмоцый, памяці і цяпла, з'яўляючыся жывымі сведчаннямі сувязей з людзьмі, значнымі момантамі мінулага, сямейнымі гісторыямі і дарагімі ўспамінамі.

На дадзены момант праект уключае ў сябе 12 выяў, і праца над ім працягваецца. "Скарб" з'яўляецца доўгатэрміновым праектам, які будзе пашырацца па меры дадання новых гісторый і прадметаў. Ён паказвае, як, нягледзячы на ​​цяжкасці, людзі знаходзяць сілы захоўваць сваю ідэнтычнасць і сувязь з мінулым праз самыя простыя, але бясцэнныя рэчы. Кожная гісторыя ўнікальная: у адных - памяць аб каханых людзях, якіх ужо няма побач, у іншых - прадметы, якія суправаджалі паўсядзённае жыццё, або напамінкі аб важных перыядах жыцця і сям'і, пакінутай ззаду. Гэтыя рэчы дапамагаюць не адчуваць сябе страчаным, куды б жыццё ні завяло іх уладальнікаў.

Ірына, 34 гады
Мінск-Вільня-Мінск-Мармарыс-Варшава
Партрэт спаніэля Джоя ў рамачцы

Колькі сябе памятаю, я марыла аб сабачцы. Пасля дзьвух гадоў спрэчак з бацькам, ён дазволіў мне выбраць пароду і, нарэшце, на мой 14-ы дзень народзінаў мы набылі шчанюка рускага спаніеля.
Ён пражыў з намі 15 гадоў, прайшоўшы праз некалькі пераездаў і колькі сур’ёзных хвароб.

Аднойчы мама патэлефанавала мне на працу і праз яе слёзы я пачула, што наш Джойка памірае. Я кінула справы, прыехала ў вёску, каб патрымаць яго лапку апошні раз. Ён памер ў цішы, спакоі, сярод родных людзей. Мы пахавалі яго ў вёсцы, на гары, дзе кожны дзень відаць закат.

Праз пару месяцаў я зрабіла тату з яго выявай на правай руцэ. А мая тату-майстарка падаравала мне малюнак-схему, з якім яна рыхтавалася да працы над гэтай татуіроўкай. Гэта маленечкая выява майго даражэнькага Джоя заўсёды стаіць ў маім мяшканні замест іконкі.

Аляксандр, 39 гадоў
Мінск-Варшава
Скрынка для дробязяў

Простая, не самая зручная па памерах (крыху грувасткая), часам сама сабой адкрываецца ў сумцы, металічная скрынка для дробязяў (нітак, гузікаў) была набытая ў гіпермаркеце «Прастор» у 2014-15 гадах.
Набытая для захоўвання прадметаў, з дапамогай якіх можна круціць цыгарэты, а менавіта: машынка для самакрутак, тытунь, фільтры 6 мм, паперкі, часам калыпок.

Скрынка і пашпарт - 2 галоўныя рэчы, якія заўсёды знаходзяцца ў мяне ў заплечніку.
У 2016 на вечку скрынкі з'явілася налепка з маім тварам, у якасці жарту.
Коробка была со мной на всех протестах 2020 в Минске, в автозаке, на Окрестина, в Жодино (2 недели за дверью камеры в рюкзаке, табак за это время подсох и стал неприятным).

Скрынка пераехала са мной у Польшчу, з'ездзіла ў Мінск за рэчамі і зноў вярнулася ў Польшчу.
Тут яна са мной пры кожным выхадзе з кватэры.

Яна, 34 гады
Мінск-Варшава
Кулон-манета

Гэты кулон - копія старадаўняй срэбнай манеты. Калі не памыляюся, гэта польская манета паўгрош 1559 года, перыяду праўлення Жыгімонта II Аўгуста, якая чаканілася на віленскім манетным двары. Кулон падарылі маёй маме, калі мне было 13 ці 14 гадоў. Я добра памятаю той момант: 14 лютага, мамчын дзень нараджэння. Калі госці разышліся, я адразу папрасіла кулон сабе, і з таго часу амаль не здымала яго.

Гэты кулон зрабіў і падарыў маме сябар нашай сям'і, беларускі мастак па метале. У дзяцінстве бацька часта вадзіў мяне ў яго майстэрню, тамака заўсёды панавала адмысловая атмасфера: вакол стаялі цяжкія станкі для працы з металам, а побач ствараліся дзіўна тонкія і складаныя ювелірныя вырабы — ад мініятурных упрыгожванняў да велізарных твораў мастацтва, уключаючы ўзрушаючую сярэднявечную зброю. А па святах там збіраліся дзіўныя людзі, і заўсёды было весела. Мне заўсёды было там цікава.

Аднойчы я ледзь не страціла кулон у возеры пад Заслаўем. Памятаю, як спалохалася, калі закранула ланцужок рукой і яна парвалася, ледзь паспела злавіць кулон, які падаў у ваду. Для мяне ён заўсёды быў як талісман, я вельмі баялася страціць яго. Я нашу яго амаль паўжыцця і нячаста здымаю. У студэнцтве і пасля я шмат падарожнічала - то ездзіла куды-небудзь валанцёрам, то па працы, і заўсёды кулон быў са мной.

Гэты кулон не адзіны - падобныя ёсць у некалькіх маіх блізкіх і, магчыма, у людзей, якіх я не ведаю. Перад нашым ад'ездам з Беларусі такі ж кулон з'явіўся ў майго мужа, а нядаўна ў мамы нарэшце з'явіўся ўласны, замест таго, які я забрала ў яе шмат гадоў таму.

Таня, 29 гадоў
Мінск - Львоў - Тбілісі - Хайфа - Варшава
Калекцыя фатаграфій на дакументы

Гэта калекцыя фатаграфій для дакументаў. Іх 97 і ўпершыню я пералічыла іх, каб напісаць гэты ліст.

Гэта было занадта даўно, каб успомніць год, калі гэта пачалося. Але я памятаю, з чаго: фота сябра, якое я выпадкова ўбачыла ў яго ў гасцях і паклала сабе пад празрысты чахол тэлефона. Так я прахадзіла з ім каля паўгода.

Я ўжо ня памятаю, як гэта развівалася, але ў якісьці момант у гэтай калекцыі нават пачалі з’яўляцца людзі, якіх я бачыла адзіны раз у жыцці (напрыклад, практыкантка з клінікі, у якой я працавала альбо мінулы маёй сяброўкі, які прыехаў у госьці з іншай краіны).

Я люблю гэтыя фатаграфіі, таму што няхай гэта будзе самыя любімыя і блізкія мне людзі ці тыя, каго я бачыла толькі аднойчы, - усё выглядаюць на іх максімальна смешна і недарэчна.

Так як гэтай калекцыі каля дзесяці гадоў, у ёй можна пабачыць блізкіх у розныя перыяды жыцця, можна пабачыць мяне з 16 гадоў да сёння, у ёй ёсць і мая бабуля ў 25 гадоў (зараз ёй 78).

У гэтым няма ніякага сэнсу, толькі асабістае задавальненне ад захоўвання самых недарэчных фатаграфій самых розных людзей.

Саша і Саша, 39 гадоў (муж і жонка)
Мінск - Тбілісі - Вроцлаў
Пінгвін

Гэта бірулька-адкрывашка
Мы набылі яго ў Менскім ГУМе, у гаспадарчым аддзеле ў 2011 годзе. Наогул іх было два, 2 бірулькі для ключоў ад нашай першай здымнай кватэры. З тых часоў гэта былі бірулькі ўсіх нашых ключоў, ад усіх нашых лакацый. Адзін застаўся на ключах нашай крайняй здымнай кватэры ў Менску. Гэты, аранжавы, рэлацыраваўся з Беларусі разам з намі.

Яго я зняла з ключоў ад мамінай кватэры, з якой мы з дзецьмі з'яжджалі ў Тбілісі, дзе нас ужо чакаў Саша. Я вырашыла ўзяць пінгвіна з сабой у наша заўчаснае падарожжа ў самы апошні момант. "Бо ў нас будуць новыя ключы і ім таксама будзе патрэбна бірулька", падумала я. Так ён даехаў да Польшчы і зараз наш пінгвінчык адзіная ў доме адкрывашка і захоўваецца разам з кухонным начыннем. Пакуль не бірулька, але сапраўды вельмі патрэбны нам пінгвін. Я яго вельмі люблю за ўсё: ён ні разу не губляўся, ён лёгкі і ў яго больш за адну функцыі.

Спадзяемся, ён яшчэ стане бірулькай ужо ад нашай уласнай кватэры, дзе б яна не была…

Аляксандра, 38 гадоў
Мінск-Тбілісі- Вроцлаў
Шклянка

Гэта шклянка цяпер падарожнічае са мной і маёй сям'ёй. Звычайная, калісьці ў наборы было 6 штук «звычайных шклянак з жоўтай хрызантэмай», вытворчасць... Кітай, хутчэй за ўсё.

Тата захварэў у 2015 годзе. Ён пачаў лячэнне ў анкалагічным цэнтры і кожны тыдзень з пачатку студзеня ездзіў у Бараўляны, а на выходныя вяртаўся дадому. Часам яму было цяжка не тое што хадзіць, а нават дыхаць пасля апрамянення. Але на пакупкі прыемных дробязей у ўнівермагу каля бальніцы сіл заўсёды хапала.

8 сакавіка тата прынёс цяжкі пакет. Там было 2 наборы шклянак — ён падарыў іх нам з сястрой. Гэта былі звычайныя кітайскія шклянкі з жоўтымі хрызантэмамі. Я нават трохі злавалася на тату, што ён не беражэ сілы і прынёс такую цяжкасць у руках. Яны былі даволі зручныя, але «звычайныя». Да таго часу, пакуль таты не стала. Ужо 31 сакавіка 2016 года шклянкі сталі «татавымі».

Цяпер засталася адна шклянка, астатнія зніклі незаўважна ў паўсядзённай руціне.

У 2022 годзе я збірала 4 валізкі нашага жыцця, каб пераехаць у Тбілісі з дзецьмі і катом. Мне трэба было ўзяць з сабой «маё мінулае жыццё», але яно не ўмяшчалася ў 4 валізкі. А татава шклянка ўмясцілася і цяпер яна са мной.

Аляксандр, 39 гадоў
Мінск - Кіеў - Варшава - Тбілісі - Вроцлаў
Кававыя палачкі

Кававыя палачкі сталі маімі карткамі для вывучэння ангельскай мовы пасля таго, як я ўпершыню іх выкарыстаў для слова "resilience" з рамана "Wuthering Heights". Кожны дзень я запісваў на іх 1-3 новыя словы, якія паўтараў і сартаваў па слоіках: штодзённай, штотыднёвай і месячнай. Узяў я іх з сабой, таму што яны яны складаюць выгоду і звыклы парадак у "новым жыцці".

PS: дарэчы, гэты тэкст напісаны адакай, якую я таксама эвакуіраваў з Беларусі 3 гады таму.

P.S.2: на дадзены момант я перапыніў запіс новых слоў, толькі паўтараю ўжо вывучаныя. Мне здаецца, я эканомлю стрыжань у асадцы, і не ведаю, што буду рабіць, калі ён раптам скончыцца…

Крысціна, 34 гады
Мінск - Беласток - Варшава
2$

Аднойчы, калі мне было каля 20 год і я была студэнткай, мы з сяброўкай зайшлі ў аддзяленне Беларусбанка на вуліцы Калініна ў Менску. Я хацела купіць 1 даляр, дакладна не памятаю навошта, здаецца, гэта было для падарунка - скарбонкі, каб не дарыць яе пустой. Жартам вырашыла пакласці туды адзін даляр. Калі я папрасіла касіра прадаць мне 1 даляр, яна нечакана спытала: «А можа, возьмеце 2 даляры?». Я падумала, што яна жартуе, і зноў сказала, што мне патрэбны толькі адзін. Тады яна патлумачыла, што мае на ўвазе купюру наміналам у 2 даляры, якая рэдка сустракаецца, але сёння нехта прынёс яе ў банк. Касір нават паказала мне купюру, пацвярджаючы, што не жартуе. Мяне ўразіла яе добразычлівасць, нібы яна падзялілася са мной нейкім рэдкім скарбам. У выніку я вырашыла купіць 3 даляры: адзін для падарунка і два сабе «на поспех».

Калі мы выйшлі з банка, я папрасіла сяброўку скласці гэтую купюру гэтак жа, як яна некалі склала 5 еўра ў сваей гаманцы. Яна верыла, што калі ў гаманцы заўсёды ляжыць хоць нейкая дробязь, то грошы будуць "прыцягвацца". Пацешныя забабоны, але з тых часоў я нашу гэтыя складзеныя сяброўкай 2 даляра ў сваей гаманцы. Гаманцы я мяняла шмат разоў, але гэтая купюра заўсёды пераходзіла ў новую. Я часта пра яе забываю, але калі выпадкова знаходжу яе, адразу ўспамінаю сяброўку, якая зараз жыве далёка.

Таня, 35 гадоў
Мінск - Беласток - ...
Фатаграфія таты

Фатаграфія, якая пераязджае са мной 20 гадоў. Гэтае фота не стаіць на самым бачным месцы: яно можа ляжаць у скрынцы, у высоўнай скрыні прыложкавай тумбачкі, дзесьці за зачыненымі дзвярыма шафы. Але заўсёды ў самы патрэбны і важны для мяне момант мой погляд затрымоўваецца на ім, і я вяртаюся ў сваё шчаслівае дзяцінства.

Папы нет с 2014 года, но мы в семье так и не поделились друг с другом нашей болью утраты за эти 20 лет. Каждый из нас хранит воспоминания и вопросы, которые остались без ответа.

Не ведаю як у іншых чальцоў маёй сям'і, але чым сталей я станаўлюся, тым менш у мяне пытанняў, а адказаў усё больш.

20 гадоў таму, калі я вырашыла, што менавіта гэтае фота будзе заўсёды са мной, я абрэзала на фота маму і паставіла ў рамку толькі тату. Тады ў 15 год, я так вырашыла. Цяпер, азіраючыся назад, я б купіла рамку пабольш і захавала першапачатковы здымак - на фота мама цудоўная, і я да гэтага часу памятаю гэта.

Менавіта гэтае фота ў рамцы нагадвае мне пра тое, як з часам мяняюцца не толькі нашы думкі і пачуцці, але і ўспрыманне мінулага.

Алег, 37 гадоў
Мінск - Беласток
Бранзалет з выявай блазна

Гэта было каля 8 гадоў таму. У той дзень я меў важныя перамовы. Я прыехаў крыху раней, каб сабрацца з думкамі. У чаканні сустрэчы, я зайшоў у ГЦ і, пацягваючы каву блукаў па крамах. І раптам мой погляд упаў на вітрыну ювелірнай крамы. Там на мяне глядзеў ён - бранзалет з выявай блазна.

У той момант мне падалося, што гэты блазан проста не мог мяне не заўважыць. Ён ведаў, што я шукаў яго, проста я сам пра гэта яшчэ не ведаў. Я тут жа зайшоў і купіў яго. Так, ён прыцягнуў маю ўвагу, як быццам ён быў увасабленнем усіх тых гадоў, што я правёў, хаваючы сваю сапраўдную сутнасць за маскай смеху. Гэта нагадвала мне пра гурт «Кароль і Шут», песні гэтага гурта я пачаў слухаць яшчэ ў дзяцінстве. Адна з радкоў іх песні запала мне глыбока ў душу: «Так, я з выгляду блазан, але ў душы кароль. І ніхто, як я не можа!». І тут я зразумеў, што блазан стаў маім нязменным спадарожнікам і там, дзе мне не хапала досведу і ведаў, я апранаў маску блазна.

Я пачаў працаваць ва ўніверсітэце. Кур'ерам. У моманты, калі мне бракавала ўпэўненасці і досведу, я апранаў маску дурня-блазна. Мяне ўспрымалі як легкадумнага, але гэта дало мне магчымасць схаваць свае сапраўдныя намеры і задумкі. Я мог заставацца ў цені і будаваць свае планы, не баючыся, што мяне будуць судзіць за мае няўдачы.

Мінуў час, і я змяніў некалькі месцаў працы, пакуль не аказаўся ў сферы продажаў. У гэтай сферы мне зноў часта даводзілася выкарыстоўваць маску блазна, але на гэты раз я ведаў, што важна выканаць баланс. Я разумеў, што хачу расці і развівацца, і маленькімі крокамі падымаўся ўверх па кар'ернай лесвіцы, не забываючы аб тым, што ў душы я ўсё яшчэ кароль. І вось дайшоўшы да самага верха, праз прыкладна 10 гадоў, я сышоў і адкрыў сваю першую кампанію з партнёрам і стаў яе дырэктарам. У гэты момант я зняў маску блазна, а з рукі зняў бранзалет. Але ён застаўся на паліцы, займаючы адно з найважнейшых месцаў у маім жыцці. Ён – напамін аб тым, як важна было хаваць сваю сапраўдную сутнасць, каб дабівацца поспеху. Я ніколі не быў самым разумным ці хуткім, але я заўсёды ваяваў з мацнейшымі, перамагаючы іх не сілай, а спрытам і стратэгіяй.

Магчыма, блазан і не стаў бы маім пастаянным спадарожнікам, калі б не тая важная сустрэча (дарэчы, яна не завяршылася паспяхова для мяне), якая мелася быць у той дзень. Але менавіта дзякуючы гэтаму бранзалету і майму ўнутранаму блазну я змог прайсці шлях ад кур'ера да дырэктара. І зараз я з гонарам успамінаю, што маска можа быць не толькі прыладай, але і ключом да поспеху.

Дзіма, 40 гадоў
Мінск-Варшава
Нататнік з вершамі

Мяне зваць Дзіма. Мне 40 гадоў. Я жыву ў Варшаве, пераехаўшы сюды з Мінска. Ідэя пераезду ўзнікла неўзабаве пасля пратэстаў. Але вырашальнае значэнне мелі не рэпрэсіі і нават не вайна, а страх, што яны прыйдуць і знішчаць мае сшыткі з вершамі. Пра сябе я думаў мала. Першыя вершы я пачаў пісаць у дэпрэсіі. Зразумеў, што гэта неяк дапамагае, з часам жаданне пісаць ператварылася ў неабходнасць, у запал. У момант, калі я злавіў сябе на параноі рашэнне з'ехаць стала відавочным. З'яжджалі з дзяўчынай, узялі катоў, музычныя інструменты, кнігі, кампы, ровары, зусім дакладна ведалі, што робім і што ўсё робім правільна.

Алена, 39 гадоў
Минск-Гданьск
Каменьчык

Я заўсёды збірала каменьчыкі, яшчэ з дзяцінства. Мне падабалася разглядаць іх у бабулі ў вёсцы. Там былі звычайныя вясковыя дарогі з звычайнымі камянямі і каменьчыкамі. А для мяне яны былі нейкімі каштоўнымі. Мне падабаліся іх розныя ўзоры, колеры, няяркія, але цікавыя малюнкі, падабалася адчуваць іх у кішэнях. Многа не трэба было, адзін, два ці тры… І, вядома, з цягам часу з'явіўся «каменьчык на ўдачу».

Гэты камень тэрытарыяльна з месца, дзе мне было добра апошнія паўгода перад ад'ездам. Амаль кожны дзень я хадзіла там пешшу, раніцай, днём або вечарам… Я вельмі не хацела расстацца з тым месцам, людзьмі, іх гісторыямі і той атмасферай, якая там склалася… Камень апынуўся ў мяне ў першыя паўгода міграцыі. У той перадачы было шмат прыемнага, але менавіта ён сваёй формай, колерам і тактыльным досведам застаўся перад вачыма.

вярнуцца назад