Аб'яўлены шорт-лісты абедзвюх намінацый фестывалю дакументальнай і арт-фатаграфіі PhotoArtDoc 2024.
У адкрытай намінацыі сёлета прынялі ўдзел больш за 230 праектаў ад аўтараў з 40 краін. У закрытую намінацыю для ўдзельнікаў ментарскай праграмы фестывалю, было пададзена 22 праекты.
Абедзве калегіі журы правялі вялікую і дбайную працу па адзнацы дасланых праектаў і адбору шорт-ліста. У склад журы закрытай намінацыі ўвайшлі беларускія арт-крытыкі, куратары і журналісты.
Закрытая намінацыя - шорт-ліст
У закрытай намінацыі ўдзельнічалі праекты беларускіх фатографаў, якія прынялі ўдзел у ментарскай праграме фестывалю. У дадзенай намінацыі аўтарам была дадзена магчымасць прадставіць свае працы пад псеўданімам. У шорт-ліст увайшлі праекты (у алфавітным парадку)
▪️ Сафія Жукавец
▪️ Наста Бекарава
▪️ Максім Багдановіч
▪️ Ганна Гер
▪️ Аляксей Карамазоў
▪️ Арцём Мельніковіч
▪️ Тоня Сідорава
Таццяна Чыпсанава
Cottonyevil
Jana Shnipelson
Адкрытая намінацыя - шорт-ліст
У сувязі з вялікай колькасцю заявак у адкрытую намінацыю, члены журы праводзілі адбор у некалькі этапаў. У выніку ў шорт-ліст конкурсу былі ўключаны 11 праектаў:
▪️ Maria Vittoria Desiato (Італія)
▪️ Scianna Giuseppe (Італія)
▪️ Дуэт Караліна Дутка і Валянцін Сідзенка (Малдова)
▪️ Юлія Алтухава (Расія)
▪️ Анастасія Каркоцкая (Арменія)
▪️ Яўген Камолоў (Расія)
▪️ Павел Крычко (Беларусь)
▪️ Наталля Лазінская (Расія)
▪️ Наталля Парфёнава (Малдова)
▪️ Святлана Станкевіч (Беларусь)
▪️ Аляксандра Штайнепрайс (Германія)
Пасля фінальнага абмеркавання і ўзгаднення вынікаў у абедзвюх намінацыях будуць аб'яўлены вынікі конкурсу.
Сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.