Перайсці да зместу

У закрытай намінацыі ўдзельнічалі праекты беларускіх фатографаў, якія прынялі ўдзел у адукацыйна-ментарскай праграме фестывалю PhotoArtDoc. На працягу некалькіх месяцаў удзельнікі праграмы працавалі ў 3-х групах, у кожнай з якіх быў свой ментар. У якасці ментараў былі запрошаны беларускія фатографы, якія валодаюць вялікім досведам у дакументальнай і праектнай фатаграфіі: Сяргей Гудзілін, Кацярына Кузьмічова і Таццяна Ткачова. Па выніках гэтай праграмы ўдзельнікі стварылі праекты, тэмы якіх у той ці іншай ступені былі звязаны з беларусамі і жыццём беларусаў. Частка праектаў была завершана падчас праграмы, частка — доўгатэрміновыя, і ў рамках праграмы быў прадстаўлены прамежкавы вынік.

Для ўдзелу ў закрытай намінацыі на конкурс былі пададзены 22 праекты. Па выніках дыскусій чальцы журы абралі тры найлепшыя працы без размеркавання месцаў.

Удзельнікам конкурсу была дадзена магчымасць выкарыстоўваць псеўданімы.

Скарб

/ Аўтар праекта Jana Shnipelson

Праект уяўляе з сябе візуальнае і эмацыйнае даследаванне ўнутранага свету беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму пасля падзей 2020 года. Ва ўмовах нявызначанасці і пошуку новага месца для жыцця захаваць і перадаць асабістыя гісторыі тых, хто апынуўся ўдалечыні ад сваёй краіны ў пошуках бяспекі і свабоды.

У аснове праекта ляжыць канцэпцыя рэчаў як мастоў паміж мінулым і сучаснасцю, паміж домам і новым, незнаёмым месцам. Удзельнікі праекта падзяліліся самымі важнымі для іх прадметамі - рэчамі, якія яны старанна спакавалі ў чаканні нявызначанай будучыні і павезлі з сабой. Гэтыя прадметы былі адсканаваныя ў тым пакаванні, у якім яны былі падрыхтаваны да дарогі - няхай гэта будзе плёнка, тканіна ці поліэтыленавы пакет.
> увесь праект

Юбілей

/ Аўтар праекта Cottonyevil

Праект аб 10-гадовым сяброўстве, каханні, нянавісці і радасных успамінах. Гэты глыбока асабісты праект з'яўляецца тэрапеўтычным даследаваннем складаных эмоцый, звязаных з чалавекам, які адначасова быў маім лепшым сябрам, маім каханнем, незнаёмцам і крыніцай болю. Грунтуючыся на сваіх дзённіках, якія падтрымлівалі мяне ў тыя дні, калі не камунікавалі, я вырашыла зірнуць на ўсё, што адбываецца вычыма назіральніка.
> увесь праект

In My Shoes

/ Аўтар праекта Таццяна Чыпсанава

Гэта фотадакументальная гісторыя пра маю 17-гадовую дачку Лолю і пра мяне. Гэта аповяд пра змены, сталенне і сувязі паміж пакаленнямі. Я адлюстроўваю наш апошні год разам, перш чым Лола з'едзе ва ўніверсітэт. Гэтыя фатаграфіі адлюстроўваюць яе сталенне і маё старэнне. Яны паказваюць, як дачкі паступова аддаляюцца ад маці, і як гэта няпроста для абодвух бакоў. Гэта таксама гісторыя пра крызіс сярэдняга ўзросту, з якім сутыкаюцца маці, калі іх дзеці вырастаюць. Гэты праект дазваляе мне падзяліцца цяжкасцямі, з якімі я сутыкнулася, выхоўваючы Лолу адна. Ён паказвае, як важна для яе бавіць час з сяброўкамі і як гэтыя адносіны ўплываюць на яе жыццё.
> увесь праект

Адкрытая намінацыя PhotoArtDoc`24 і тэма СВАЁ МЕСЦА прыцягнулі ўвагу фатографаў з 40 краін свету. Перад міжнародным журы стаяла складаная задача: выбраць 3 лепшыя праекты з 230. Чальцы журы конкурсу: Артур Бондар (Украіна/Нямеччына), Сяргей Гудзілін (Беларусь/Літва), Майра Дударава (Латвія), Кацярына Кузьмічова (Беларусь/Польшча) і Таццяна (Беларусь/Германія).

В шорт-ліст намінацыі былі абраны 10 праектаў.

Па выніках шматступеннага адбору, галасавання і абмеркавання чальцы журы вызначылі тры лепшыя праекты намінацыі без размеркавання па месцах.

Алтары Ўяўлення 2021-2024

/ Аўтар праекта Maria Vittoria Desiato

З тэксту аб праекце: «У 2021 годзе я пераехала ў Нідэрланды, узяўшы з сабой толькі валізку і заплечнік праз абмежаваную прастору. Гэта азначала, што мне прыйшлося пакінуць шмат сваіх успамінаў.

У маёй сям'і быў вялікі фотаархіў, і вось я апынулася ў чужой краіне без успамінаў. Тады я вырашыла шукаць новыя выявы і стварыць уласны галандскі сямейны архіў».
> увесь праект

Нічыйнае вяселле

/ Аўтары праекта Дуэт Караліна Дутка і Валянцін Сідзенка

З тэксту аб праекце: «Гэта залюстроўе, напоўненае сімваламі, абрадамі і гульнямі, якія спрадвеку імітуюць жыццё і смерць.

Працуючы з тэмай вайны, Валянцін і Караліна выкарыстоўвалі форму казкі. Казкі захоўваюць у сабе архетыпы і міфалагічныя сцэнары. Коды, якія могуць дапамагчы ў разуменні экзістэнцыйных матываў вайны».
> увесь праект

Месца сілы

/ Аўтар праекта Наташа Лазінская

З тэксту аб праекце: «Акунёва - на першы погляд, самая звычайная сібірская вёска. Як і ў многіх расійскіх вёсках, тут, здаецца, жыццё і светапарадак не мяняюцца ўжо шмат гадоў.

Але ў 1990-х гадах у вёску проста з Індыі па даручэнні індыйскага гуру прыехала жанчына жанчына з імём Расма Разіціс і сказала, што ў гэтым месцы над або пад адным з азёр знаходзіцца старажытны храм Ханумана. Яна сказала, што храм мае магічную сілу. З таго часу Акунёва сталі называць месцам сілы».
> увесь праект