Перайсці да зместу

Завершаны прыём заявак на ўдзел у ментарскай праграме

Арганізатары фотафестывалю PhotoArtDoc аб'явілі аб завяршэнні прыёму заявак на ўдзел у ментарскай праграме. Гэтая праграма, прызначаная для аўтараў, якія ствараюць дакументальныя і арт-фотапраекты, выклікала вялікую цікавасць сярод фатографаў.

«Мы здзіўлены і адначасова натхнёныя колькасцю атрыманых заявак. Асабліва прыемна адзначыць, што больш за палову заявак паступіла ад удзельнікаў з Беларусі. Таксама заяўкі даслалі беларусы, якія жывуць за межамі краіны - з Грузіі, Літвы, Польшчы, Украіны і нават Новай Зеландыі. Усяго было пададзена больш за 90 заявак! Нажаль, мы не можам прыняць усіх у праграму. Таму мы прынялі рашэнне правесці дадатковую адукацыйную праграму з лекцыямі, семінарамі і artist talks, у якую запросім усіх кандыдатаў - як тых, хто прайшоў адбор, так і тых, хто не прайшоў.

Мэнтарская праграма пройдзе ў трох групах, дзе вопытныя настаўнікі будуць працаваць з удзельнікамі над стварэннем фотапраектаў на актуальныя тэмы. Вынікам праграмы стане конкурс, дзе будуць прадстаўлены фінальныя работы ўдзельнікаў.

Арганізатары дзякуюць усім, хто падаў заяўку, і з нецярпеннем чакаюць пачатку ментарскай праграмы. Жадаем ментарам і ўдзельнікам натхнення і творчых поспехаў!