
Яўген Гаркуша
Нарадзіўся ва Украіне, жыве ў Іспаніі. Фатограф і аўтар, які працуе з дакументальнай фатаграфіяй і фотакнігамі. Атрымаў адукацыю ў галіне журналістыкі і эканамічнай бяспекі, а таксама праходзіў адукацыйныя праграмы ў сферы сучаснай і дакументальнай фатаграфіі. Удзельнічаў у міжнародных рэзідэнцыях, уключаючы Cité Internationale des Arts (Парыж), Cal Gras (Іспанія), і праграму "In the Province of the Sea". Работы аўтара былі прадстаўлены на фестывалях і групавых выставах у Еўропе і Расіі, а таксама апублікаваны ў міжнародных выданнях і фотакніжных праектах. Практыка аўтара звязана з дакументальнай фатаграфіяй, даследаваннем вопыту, памяці і асабістых гісторый у кантэксце сучаснага сацыяльнага і геаграфічнага руху./// інстаграм аўтара
Прабачце, нешта пайшло не так
З 2014 года Расія пастаянна пашырае акупацыю ўкраінскіх тэрыторый — ад Крыма і часткі Данбаса да паўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе і захопу новых тэрыторый на поўдні і ўсходзе Украіны. Гэтая акупацыя закранула не толькі тэрыторыю — яна таксама функцыянавала як сістэма, якая перапісвае асобы тых, хто там жыў.
Гэты праект даследуе распад суб'екта пад ціскам знешніх структур. Для мяне, які нарадзіўся ў Крыме і пражыў там вялікую частку жыцця, гэты працэс пачынаецца з моманту, калі анэксія закранае не толькі тэрыторыю, але і ўкраінскую ідэнтычнасць. Ва ўмовах акупацыі і прававой нявызначанасці чалавек губляе цэласнасць: яго статус становіцца ўмоўным, прыналежнасць ставіцца пад пытанне, а жыццё аказваецца залежным ад знешняга рэжыму.
Праект пабудаваны праз некалькі ўзаемазвязаных пластоў: адносіны з маці, анэксію Крыма, змушаную адаптацыю, паўторную страту дома і немагчымасць вяртання. Гэтыя пласты выяўляюцца праз сямейны архіў, выявы асабістых рэчаў і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць трансфармацыю і паступовае разбурэнне ідэнтычнасці. Фрагментацыя тут цесна звязана з эрозіяй памяці: частка падзей аказваецца сцёртая, частка больш не можа быць адноўлена, а частка захоўваецца толькі праз прадметы і выявы.
Распад становіцца незваротным са смерцю маёй маці ў Крыме ў 2025 годзе.
У выніку чалавек ужо ня можа заставацца ранейшым. Сістэма паступова перастае яго распазнаваць.
Прабачце, нешта пайшло не так.
Памылка. Ідэнтыфікатар не знойдзены.
Калі ласка, паспрабуйце яшчэ раз.














