Завершаны ключавы этап адборачнай сесіі ў рамках ментарскай праграмы фестывалю PhotoArtDoc. Услед за пітчынгам ментары правялі глыбокі аналіз партфоліё і матывацыйных лістоў удзельнікаў, каб сфарміраваць фінальныя склады груп.
Выбар быў няпростым: экспертам праграмы важна было ацаніць не толькі бягучы ўзровень работ, але і патэнцыял развіцця кожнага праекта ў рамках ментарскай праграмы, а таксама гатоўнасць аўтараў да інтэнсіўнай візуальнай і канцэптуальнай трансфармацыі.
Па выніках гэтага шматступеннага адбору былі сфарміраваны групы, у склад якіх увайшлі як аўтары, якія працягваюць працаваць унутры Беларусі, так і беларускія фатографы, якія пражываюць за межамі краіны.
Наперадзе - самы насычаны этап.
Рэгулярныя лекцыі і ментарскія сесіі, аналіз канцэпцый, праца над структурай візуальнага стэрытэлінгу і падрыхтоўка праектаў да фінальнай прэзентацыі.
Мы віншуем аўтараў, якія трапілі сёлета ў групы, і дзякуем усім удзельнікам адбору за сумленныя, моцныя заяўкі і смеласць у пошуку сваёй візуальнай мовы.