Перайсці да зместу

Міжнародная намінацыя PhotoArtDoc 2026: абвешчаны склад журы

Абвешчаны склад журы міжнароднай адкрытай намінацыі фестывалю PhotoArtDoc 2026. У гэтым годзе дасланыя праекты ацэньваюць эксперты ў сферы сучаснай фатаграфіі — практыкуючыя фатографы, куратары і даследчыкі.

Таццяна Чыпсанава (Новая Зеландыя) - дакументальны фатограф, пераможца конкурсаў PhotoArtDoc 2024 і World Press Photo 2025. У сваёй практыцы факусуецца на правах карэнных народаў, пытаннях міграцыі і экалогіі. Удзельніца прафесійных аб'яднанняў Diversify Photo, Women Photograph і VII. Праекты адзначаны грантамі Пулітцэраўскага цэнтра, фондаў Wellcome Trust і Vital Impacts. Рэгулярна супрацоўнічае з The New York Times і New Zealand Geographic.

Майкл Грыў (Германія/Грэцыя) - фатограф, выкладчык, выдавец і заснавальнік берлінскай школы дакументальнай фатаграфіі Werkstatt:, а таксама платформы ArtFotoMode. У мінулым – намеснік галоўнага рэдактара ўплывовага часопіса 1000 Words, выкладчык Берлінскага ўніверсітэта мастацтваў (UdK) і Школы фатаграфіі Ostkreuz. Піша для British Journal of Photography і кіруе выдавецтвам Werkstatt: Editions.

Тадас Казакевічус (Літва) - дакументальны і эдытарыял-фатограф, лаўрэат World Press Photo, Leica Oskar Barnack Award, ZEISS і LensCulture. У цэнтры яго ўвагі - гуманістычная фатаграфія і асабістыя гісторыі. Работы экспанаваліся ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы і публікаваліся ў British Journal of Photography.

Адам Мазур (Польшча) - арт-крытык, мастацтвазнаўца, куратар і выкладчык Універсітэта мастацтваў у Познані. Сузаснавальнік часопіса Szum і былы куратар Цэнтра сучаснага мастацтва "Уяздоўскі замак" у Варшаве. Аўтар фундаментальнага даследавання «Пакалечаны свет: гісторыі фатаграфіі ў Цэнтральнай Еўропе 1838–2018». У рамках праекту «Клуб фатаграфіі» (сумесна з Лукашам Гарчыцай) ён займаецца даследаваннем гісторыі і сучасных тэндэнцый выдання фотакніг у Польшчы і Цэнтральнай Еўропе.

Кацярына Радчанка (Украіна) - куратарка, даследчыца фатаграфіі і заснавальніца міжнароднага фестывалю Odessa Photo Days. У 2023 годзе ўзначаліла журы Еўрапейскага рэгіёна World Press Photo. Яна супрацоўнічае з Magnum Photos і фондам Magnum, курыруе буйныя выставачныя праекты па ўсёй Еўропе, Азіі і ЗША. З'яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў у міжнароднай прэсе (Fotograf, EIKON, FOAM Magazine, Magenta, TRIGGER, British Journal of Photography і г.д.).