Перайсці да зместу

усе вынікі

Марыя-Дэніз Дэсіма — мастачка і фатограф (Грэцыя/Швейцарыя), якая працуе на скрыжаванні дакументальнай і мастацкай фатаграфіі, фотакнігі і візуальных даследаванняў. Удзельнічала ў персанальных і групавых выставах і фестывалях у Еўропе і за яе межамі, уключаючы Берлін, Афіны, Парыж, Ратэрдам, Лондан, Токіа і Кіёта. Яе працы публікаваліся ў міжнародных выданнях (DER GREIF, IGNANT, GUP Magazine і інш.) і адзначаліся прафесійнымі платформамі і конкурсамі, у тым ліку шорт-лісты і спецыяльныя згадкі. Практыка мастачкі засяроджана на даследаванні эмацыйных станаў, унутранай трансфармацыі і візуальнай мовы досведу.// інстаграм аўтара

Непазбежная пакута жадання

Сумленнае і рэфлексіўнае даследаванне трансфармацыі эмоцый. Праз сваю мастацкую практыку Марыя-Дэніз вучыцца арыентавацца ў сваім унутраным свеце, сутыкаючыся з нерэалізаванымі жаданнямі, цемрай і пустатой. З дапамогай выяў і тэкстур яна здабывае яснасць і прыняцце, фіксуючы і пераўтворачы складаныя пачуцці.

Для яе фатаграфія валодае здольнасцю даваць голас падсвядомаму. Такім чынам, праект існуе ў інтымным дыялогу з псіхічным станам мастачкі і яе працэсам ацаленьня, ператвараючыся ў візуальны дзённік, створаны з выкарыстаннем розных інструментаў - лічбавых і аналагавых камер, тэлефона, ручной дамалёўкі на аддрукаваных фатаграфіях, а таксама лічбавай маніпуляцыі.

Некаторыя працы Марыі-Дэніз узнікаюць спантанна, а іншыя фарміруюцца з бачанняў з яе сноў. У канчатковым выніку праект увасабляе глыбокае пачуццё прыналежнасці да сябе, якое грунтуецца на самасвядомасці, бо мастачка разумее, што боль ператвараецца ў святло.

Maria Denise Dessimoz / PhotoArtDoc 2026

вярнуцца назад